Прэм'ер Сяргей Румас 30—31 студзеня зробіць рабочы візіт у Казахстан, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Кіраўнік ўрада возьме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскай прававой рады 31 студзеня ў Алматы, а таксама ў пленарнай сесіі форуму «Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі».
У Сяргея Румаса таксама запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з замежнымі калегамі.
Раней таксама паведамлася, што Беларусь шукае магчымасці паставак нафты з Казахстана.





