Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — Валерыя Бельскага, экс-дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі.
Дырэктар рэспубліканскага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Генадзь Богдан прызначаны намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі.
Таксама сёння было ўзгоднена прызначэнне Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама.
А на пасаду кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста ўзгоднены Андрэй Філановіч.
Валерый Бельскі
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1993). Кандыдат эканамічных навук (2001).
З 1997 года працаваў у эканамічных навуковых інстытутах.
У 2006-2008 — першы намеснік дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук, у 2008-2012 — дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Акадэміі навук. У 2012-2015 гадах працаваў на пасадзе памочніка міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. З 2015 года — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Акадэміі навук.
У 2016 — 2020 — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук.





