БелТА

БелТА

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

«30 студзеня згодна з распараджэннем міністра абароны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны — пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. Галоўнай мэтай праверкі з'яўляецца вызначэнне здольнасцяў органаў ваеннага кіравання, камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл — гатоўнасць выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі».

Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Улічваючы спецыфіку выконваемых задач, войскам давядзецца дзейнічаць у розных умовах — пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0