Віктар Марціновіч выступіць на Мінскім кніжным кірмашы. Прычым на галоўным стэндзе 4
Пісьменнік анансаваў свой выступ на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая пройдзе з 5 па 9 лютага ў БелЭкспа. Віктар Марціновіч сустрэнецца з чытачамі на цэнтральнай пляцоўцы беларускага стэнда 8 лютага. Пачатак сустрэчы аб 11-й.