28 студзеня падчас чарговай планёркі ў раённым выканаўчым камітэце быў прадстаўлены прэс-сакратар кіраўніка Лідскага раёна. Гэтую пасаду заняла экс-журналістка «Ліда-ТБ» Марына Грыгор'ева, перадае «Лідская газета».

На дадзены момант прэс-сакратары ёсць толькі ў кіраўнікоў аблвыканкамаў. Лідскі раён стаў першым, у якім была ўведзена пасада прэс-сакратара кіраўніка райвыканкама. Міністэрствам інфармацыі дадзеная ініцыятыва падтрымана. Падобны вопыт у наступным будзе ўкараняцца і ў іншых рэгіёнах краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?