Шпіталізаваным у Магілёве тром людзям з прыкметамі ВРВІ лабараторна паставілі дакладны дыягназ. І гэта не каранавірус, распавяла Tut.by прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.

Нагадаем, 29 студзеня двух чалавек з сімптомамі ВРВІ забралі на хуткай з паліклінікі. Людзі адпачывалі на кітайскім востраве і вярнуліся з тэмпературай, таму вырашылі падстрахавацца.

«Яны шпіталізаваныя для высвятлення дыягназу і праверкі ў лабараторных умовах», — распавядала напярэдадні TUT.BY прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Бородун.

Пазней стала вядома, што яшчэ адзін жыхар Магілёва, які вярнуўся з Кітая, звярнуўся да дактароў.

Сёння, 30 студзеня, Юлія Барадун паведаміла, што ў Магілёве каранавірус не пацверджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?