Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго краіна вядзе вайну за энергарэсурсы. У чацвер беларускі лідар узгадняў прызначэнне новых кіраўнікоў у ЗАТ «Атлант» і на Мінскі завод колавых цягачоў.
«Вы бачыце, якая сёння ідзе вайна за энергарэсурсы. У нас такі перыяд. Таму трэба навучыцца эканоміць і жыць па сродках», - прыводзіць яго словы прэс-служба.





