У Цярнопалі котка разбудзіла гаспадыню, калі ў яе 10-гадовай дачкі Светы здарыўся прыступ, піша КП в Украіне.
Жанчына распавяла, што ўсё адбылося ў ноч на 30 студзеня. Яна спала, як раптам адчула боль ад таго, што кошка Байка драпаецца і кусаецца. Спачатку жанчына хацела адкінуць жывёлу, аднак раптам пачула дзіўныя гукі. Аказалася, што Света ў гэты час заходзіцца ў прыступе алергіі.
— Гэтай ноччу, калі б не кошка Байка, якая падрапала і ўкусіла мяне, каб абудзіць, я б не паспела зрэагаваць. Я б проста не пачула, што маё дзіця пачынае задыхацца ў сне, — падкрэсліла жанчына.
Яна дадала, што ў Светы — алергія на вільготнае халоднае надвор'е. Цяпер дзяўчынка пачуваецца добра, аднак на вуліцу не выходзіць.





