Генерал-маёр міліцыі Іван Падгурскі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Іван Падгурскі звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення





