Супрацоўнікі Прыбужскага пагранічнага атрада з Цярэспаля (Польшча) 28 студзеня падчас патрулявання затрымалі нелегала. Ім аказаўся грамадзянін Кубы, які, як высветлілася, перад гэтым пераплыў раку Буг, а затым пайшоў углыб краіны. Мужчына не меў пры сабе дакументаў, якія даюць яму права на легальнае знаходжанне на польскай тэрыторыі, паведамляе Брэсцкая газета.
Пасля затрымання аматара зімовага купання даставілі ў службовыя памяшканні памежнікаў, дзе яму выдалі сухое і цёплае адзенне. Пасля мужчыну перадалі беларускім памежнікам.





