Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ўспышку каранавіруса ў Кітаі «надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Я аб'яўляю міжнародную надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя ў сувязі з глабальнай успышкай віруса 2019nCoV», — заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус.

Цяпер за межамі Кітая зарэгістравалі 98 выпадкаў заражэння кітайскім каранавірусам у 18 краінах, уключаючы восем выпадкаў перадачы віруса ад чалавека чалавеку (у Германіі, Японіі, В'етнаме і ЗША).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0