Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў патлумачыў закупку нафты Беларуссю ў Нарвегіі эканамічнай мэтазгоднасцю, піша ТАСС.

«Гэта пытанне эканамічнай мэтазгоднасці. Калі гэтая нафта [з Нарвегіі] атрымліваецца танней, чым расійская, вядома, любая краіна павінна дзейнічаць зыходзячы выключна са сваіх уласных інтарэсаў», — сказаў прадстаўнік Крамля ў пятніцу журналістам. На яго думку, «тут гаворка ідзе пра чыстую эканоміку, камерцыйную выгаду».

«Калі гэтая нафта [з Нарвегіі] танней, то так», — патлумачыў прынцып куплі Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0