Тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, з 1 лютага павышаюцца на 6,6%, паведамляе МАРГ.

У міністэрстве адзначылі, што ў час праведзеных перамоваў з калегамі з Федэральнай антыманапольнай службы Расіі, нягледзячы на раней дасягнутыя дамоўленасці аб неабходнасці кампенсацыі страт ААТ «Гомельтранснафта Дружба», прапановы МАРГ падтрыманыя не былі. Такім чынам, бакі не дамовіліся пра памеры павышэння тарыфаў, аб чым быў складзены і падпісаны пратакол рознагалоссяў.

«У гэтым разе, згодна з зацверджанай Міністэрствам эканомікі Беларусі і Федэральнай службай па тарыфах Расіі 27 студзеня 2010 года методыкай вывучэння тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы (транзіце) нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, МАРГ прынятае рашэнне аб павышэнні тарыфаў на 6,6 працэнта», — паведамілі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0