president.gov.ua

president.gov.ua

Вашынгтон быў, ёсць і будзе ключавым саюзнікам Кіева ў абароне суверэнітэту краіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўкраінскія ўлады «вельмі высока» цэняць намаганні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пры гэтым Зяленскі выказаўся за больш актыўнае ўцягванне ЗША ў мірнае ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны.

«[Мы] ўдзячныя за вашу асабістую цвёрдую пазіцыю па вайне на Данбасе і незаконнай анексіі Крыма»,— заявіў украінскі лідар, дадаўшы, што Кіеў гатовы развіваць новыя формы партнёрства з Вашынгтонам у сферы бяспекі.

Зяленскі падкрэсліў, што сітуацыя з імпічментам Трампа не пагоршыла ўкраінска-амерыканскія адносіны. Паводле слоў прэзідэнта, ён гатовы ехаць хоць заўтра ў Вашынгтон, калі бакі будуць гатовыя да дасягнення канкрэтных дамоўленасцей.

Раней Пампеа на сустрэчы ў ходзе перамоваў з міністрам замежных спраў Украіны Вадзімам Прыстайкам у Кіеве запэўніў, што Украіна атрымае ад ЗША поўную падтрымку «ў барацьбе з расейскай агрэсіяй».

Заўтра Майк Пампеа павінен прыехаць у Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0