Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць пра «замініраванне» рэстарана «Паедзем паядзім».
На месцы — машыны міліцыі, ратавальнікаў і медыкаў, наведвальнікаў рэстарана эвакуююць.
Пазней у МУС паведамілі, што на электронную пошту ГУУС Мінгарвыканкама паступіла паведамленне аб мініраванні рэстаранаў «Кушавель» і «Паедзем паядзім».
Падазроных прадметаў не выяўлена. Высвятляюць асобу адпраўніка паведамлення.
0
0
0
0
0
0