Міхаіл Гуцэрыеў, яго сын Саід, а таксама чацвёра былых і цяперашніх менеджараў «ФортэІнвеста» сталі сведкамі па справе аб кантрабандзе расійскага дызеля ва Украіну. У гэтых пастаўках вінаваты ўкраінскі трэйдар, сцвярджаюць у кампаніі, паведамляе РБК.

Бізнесмэн Міхаіл Гуцэрыеў, яго сын Саід, а таксама чацвёра былых і цяперашніх менеджараў «ФортэІнвеста» (належыць Гуцэрыевым) — Аляксандр Кебадзэ, Андрэй Пяцінаў, Анастасія Судзілоўская і Магамед Яўлоеў — сталі сведкамі па справе аб кантрабандзе каля 100 тысяч тон дызеля ва Украіну ў 2017 годзе з Орскага НПЗ.

У снежні 2019 года ў офісах кампаній Гуцэрыева і ў яго дома прайшлі ператрусы, паведамлялі крыніцы РБК, якія назіралі за ператрусам у офісе «ФортэІнвеста», а таксама «Коммерсантъ» і Telegram-канал Mash. Аднак сам Гуцэрыеў абверг ператрусы, назваўшы інфармацыю пра іх «правакацыяй».

Нагадаем, кампаніі групы «Сафмар», якая падкантрольная Міхаілу Гуцэрыеву, зараз з'яўляюцца адзінымі пастаўшчыкамі расійскай нафты на тэрыторыю Беларусі.

Улады Беларусі адмовіліся плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям, але на такіх умовах пагадзіўся працаваць толькі Міхаіл Гуцэрыеў, якога называюць сябрам Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0