Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі заявіў, што яго краіна мае безумоўнае права атрымаць рэпарацыі ад Расіі за шкоду ад Другой сусветнай вайны. На думку дыпламата, на гэтым праве польскаму боку варта настойваць пастаянна, бо ў яго няма тэрміну даўнасці, паведамляе Radio Zet.

— Гэта абсалютна адназначна. Калі нехта здзяйсняе ваенныя злачынствы, спрычыніўся да забойства некалькіх соцень тысяч ці нават мільёна нашых грамадзян, калі ён затым акупаваў нас на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў, і мы былі падпарадкаваныя СССР, няма ніякіх падстаў не казаць пра гэта. Вядома, у цяперашняй палітычнай сітуацыі спробы дасягнуць пагаднення з Расіяй сутыкаюцца з перашкодамі, але гэтая тэма павінна пастаянна падымацца. Гэта тое, што не мае тэрміну даўнасці, — лічыць Павел Яблонскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0