Як патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, з улікам апошніх рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі пакуль не разглядаецца пытанне аб забароне на ўезд грамадзян Кітая, піша Tut.by.

Тым часам у Расіі з 20 лютага 2020 года часова прыпыняюць пропуск праз мяжу грамадзян Кітая. Адзначаецца, што таксама часова прыпыняць прыём дакументаў, афармленне і выдачу запрашэнняў на ўезд у Расію грамадзянам Кітая для працы, вучобы і ў прыватных мэтах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0