Фота Сяргея Антусевіча

Фота Сяргея Антусевіча

Сёння стартуе акцыя «Адзіны дзень бсяпекі». Будзе правярацца сістэма апавяшчэння. Абаненты А1 і МТС атрымаюць смс-кі, паведамляе БелТА.

Будуць разасланыя паведамленні з тэкстам: «Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння, ніякіх дзеянняў не патрабуецца».

Сістэма апавяшчэння будзе правярацца у тым ліку з выкарыстаннем эфіру радыёстанцый і інтэрнэт-рэсурсаў. На прамысловых прадпрыемствах, небяспечных аб'ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей пройдуць трэніроўкі дзеянняў у выпадку пажару. Будуць правераны сілы грамадзянскай абароны, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай, калектыўнай абароны, уменне аказваць дапамогу пацярпелым, арганізоўваць і кіраваць эвакуацыяй.

Правядуць і мерапрыемствы для павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах, конкурсы па тэматыцы ў навучальных установах, будуць разгорнутыя навучальныя пляцоўкі ад МНС. Таксама пройдуць тэматычныя сустрэчы з жыхарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0