Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты па магістральным трубаправодзе ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па маршрутным кірунку «Унеча (Высокае)-Полацк-Невель». Як перадае Інтэрфакс, гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 лютага 2020 года №13, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тарыф на транспарціроўку нафты на дадзеным участку трубаправода ўстаноўлены ў памеры 203,8 расійскага рубля за 1 т нета (без падатку на дададзены кошт). Раней гэты тарыф складаў 191,2 расійскага рубля за 1 т.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0