Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Суддзя Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова 20 лютага прысудзіла лідару руху салідарнасці «Разам» Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, што прайшла 21 снежня, супраць паглыбленай інтэграцыі, паведамляе spring96.org

Гэта трэція па ліку 15 сутак, якія выносіць суд Партызанскага раёна Сіўчыку. Раней два разы па 15 сутак яму далі за ўдзел ў акцыях 8 і 20 снежня. Яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара руху салідарнасці «Разам» былі спыненыя. 

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ адзін суд за акцыю супраць інтэграцыі. Ён адбудзецца ў тым жа судзе Партызанскага раёна 24 лютага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0