У будучым чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе возьмуць удзел і сталічнае «Дынама», і ФК «Мінск».

Гэтае рашэнне, па звестках «ПБ», прынята на закрытым пасяджэнні выканкама БФФ ў Доме футбола.

Мяркуючы па ўсім, у найбліжэйшы час варта чакаць абвяшчэння імя новага ўласніка «Дынама», бо, згодна з рэгламентам, недапушчальны ўдзел у вышэйшай лізе дзвюх каманд аднаго ўласніка (у гэтым выпадку, Мінгарвыканкама).

Раней паведамлялася, што, магчыма, адна з каманд не возьме ўдзел у чэмпіянаце, бо ў іх адзін уласнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0