Фота ДАІ

Фота ДАІ

На вул. Кірава вечарам 19 лютага сутыкнуліся «Пежо» і «Мэрсэдэс», паведамляе ў сваім телеграм-канале ДАІ Мінска.

Вадзіцель «Пежо» ехаў па вул. Кірава з боку вул. Бабруйскай. У раёне дома №7 ён перасёк двайную лінію дарожнай разметкі і выехаў на сустрэчную поласу. Там «Пежо» сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам».

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: яму прыйдзецца выплаціць штраф 10 базавых велічыняў (270 рублёў). Акрамя таго, ён пазбаўлены права кіравання транспартам на 3 месяцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?