abff.by
ФІФА абнавіла рэйтынг нацыянальных каманд.
Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы з 1280 баламі. Першае месца захавала зборная Бельгіі, другі радок займае Францыя, замыкае тройку Бразілія. У дзясятку ўваходзяць Англія, Уругвай, Харватыя, Партугалія, Іспанія, Аргенціна, Калумбія.
Гаіці — 86-я, Замбія — 88-я.
Зборная Грузіі, з якой беларусам гуляць у паўфінале Лігі Нацыяй, знаходзяцца на 91-м месцы. Паўночная Македонія, што будзе гуляць у другім паўфінале, на 68-м месцы, а Косава — 115-я.





