@Charles_Lister
Турэцкія вайскоўцы пайшлі ў наступ на пазіцыі сірыйскай арміі ў правінцыі Ідліб, паведамляе ў твітары witter журналіст Чарльз Лістэр.
Паводле яго інфармацыі, аперацыя праводзіцца ў населеным пункце Найраб, у раёне якога раней у лютым баевікамі быў збіты адзін з верталётаў ВПС Сірыі. Таксама ў бок гэтага паселішча накіравалася калона турэцкай ваеннай тэхнікі, у тым ліку некалькі танкаў.





