Спачатку аператыўнікі выйшлі на 31-гадовага мінчука. Пасля мужчыну затрымалі ў пад'ездзе дома з двума палімернымі пакуначкамі метылэфедрону, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Пры аглядзе кватэры знайшлі 430 грамаў гашышу, 10 скруткаў з рэчывам расліннага паходжання, ізастужку, электронныя вагі і палімерныя пакеты для фасоўкі.

Мінчук распавёў, што 4 месяцы працаваў на адзін з наркамаркетаў і напярэдадні затрымання паспеў зрабіць каля 20 закладак у сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0