vk.com

vk.com

Некалькі чалавек прыехалі з Магілёўскай вобласці ў Івянец, праніклі ў дом да 32-гадовага мясцовага жыхара, сілай вывезлі яго ў лес і збілі, паведамляе Рэгіянальная газета.

Такім спосабам кампанія планавала прымусіць пацярпелага вярнуць грашовы доўг.

Аднак у збітага мужчыны грошай не аказалася. Праваахоўнікі дапускаюць, што крыўдзіцелі выдумалі доўг. Пацярпелы расказаў, што ён сапраўды знаёмы з адным з нападнікаў і напярэдадні прасіў у яго дзвесце даляраў.

Той пагадзіўся і нібыта перавёў грошы на названы пацярпелым рахунак, аднак з нейкіх прычын сума на балансе так і не з’явілася. Менавіта таму ў вяртанні пазыкі было адмоўлена.

Пацярпелага вазілі па навакольных лясах і збівалі. Калі кампанія зразумела, што атрымаць грошы не атрымаецца, ахвяру адпусцілі. Пры першай жа магчымасці мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Пяцярых падазраваных, адзін з якіх раней судзімы, затрымалі па месцы жыхарства з АМАПам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0