Жыхар Бабруйска на працягу двух гадоў прадаваў выкрадзеную асабістую інфармацыю грамадзян, паведамляе Следчы камітэт.

Мужчына здзяйсняў кібератакі на розныя інтэрнэт-сэрвісы, якія належаць буйным банкам і плацежным сістэмам: Amazon, Airbnb або PayPal. Выкарыстоўваючы шкоднае праграмнае забеспячэнне, бабруйчанін атрымліваў даныя для ўваходу ў акаўнты карыстальнікаў, а пасля прадаваў іх за крыптавалюту. Усяго ад нападаў мужчыны пацярпела каля 300 рэсурсаў.

Кліентамі бабруйскага хакера былі грамадзяне з усяго свету: купляючы ў яго лагіны і паролі ад чужых акаўнтаў, яны выкарыстоўвалі іх для ашуканскіх аперацый і за 2 гады скралі прыкладна 5 мільёнаў даляраў. Сам кіберзлачынец «зарабіў» каля 60 тысяч даляраў.

Мужчыну далі 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0