Французскі знішчальнік Dassault Rafale (dassault-aviation.com).
Францыя і Германія падпісалі пагадненне аб распрацоўцы прататыпа знішчальніка наступнага пакалення. Пра гэта паведамляе Reuters.
Паведамляецца, што стварэннем самалёта зоймуцца дзве авіябудаўнічыя кампаніі Dassault Aviation і Airbus. Вытворчасць самалёта павінна пачацца ў 2040 годзе. Новы знішчальнік заменіць ваенныя самалёты Dassault Rafale і Eurofighter.
«Гэта вельмі амбіцыйны праект паміж Францыяй, Германіяй, да якога далучылася таксама Іспанія. Гэта дазволіць нашым краінам супрацьстаяць пагрозам і выклікам у другой палове 21-га стагоддзя», — заявіла міністр Узброеных сіл Францыі Фларанс Парлі.
Сума падпісанай дамовы паміж Францыяй і Германіяй складае 150 млн еўра. Паведамляецца, што Іспанія таксама далучыцца да праекта, але пазней, і інвестуе каля 50 млн еўра. Агульная сума інвестыцый прататыпа складзе каля 4 млрд еўра.





