Гэта БелТА пацвердзілі ў прэс-службе «Белнафтахіма»: «Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі».
У «Белнафтахіме» не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. «Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі», — дадалі ў канцэрне.
Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.
Сёння прайшла навіна, што Беларусь чакае два танкеры нафты з перавалкай у Літве, але ў «Белнафтахіме» адмаўляліся назваць краіну-прадаўца нафты. Цяпер стала вядома, што нафта расійская.





