Трагедыя здарылася 20 лютага ў адным з дамоў у мікрараёне Бараўкі горада Баранавічы, паведамляе Наш край.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сям'я, у якой адбылася трагедыя, шматдзетная. Акрамя дзіцяці, што загінула, у ёй ёсць яшчэ чацвёра дзяцей.
У дзень здарэння маці адсутнічала дома: яна ездзіла па справах у Мінск. А калі вярнулася, то пабачыла мужа ў ложку п'яным. Мужчына ляжаў на дзіцяці, якое не падавала прыкмет жыцця.
Жанчына выклікала міліцыю і хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць.
Мужчыну затрымалі.
Праводзіцца праверка.





