Інцыдэнт адбыўся 20-лютага каля вёскі Апанаскавічы, паведамляе МНС.

Мужчына рыбачыў з гумавай лодкі. Калі ён выбіраўся на бераг, то праваліўся пад лёд. 28-гадовы мужчына паспеў патэлефанаваць маці. Тая паведаміла пра здарэнне ратавальнікам.

Супрацоўнікі МНС выратавалі рыбака. Ён знаходзіўся за 50 метраў ад берага і трымаўся за лодку. Мужчыну з пераахаладжэннем адвезлі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0