Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) афіцыйна абвергла магчымасць пераносу чэмпіянату свету-2020 са Швейцарыі ў іншую краіну, паведамілі БелТА ў прэс-службе ФХРБ.

Апошнім часам у СМІ з'явілася інфармацыя пра магчымы перанос ЧС са Швейцарыі ў іншую краіну ў сувязі з каранавірусам. Напрыклад, у Расію ці нават Беларусь.

Па словах прэс-сакратара ІІХФ Адама Стайса, які адказаў на запыт беларускага боку, варыянт пераносу турніру ў Беларусь не разглядаецца. Міжнародная федэрацыя хакея па-ранейшаму плануе праводзіць спаборніцтвы ў Швейцарыі.

Прычым Беларусь не звярталася ў ІІХФ з прапановай прыняць у сябе чэмпіянат свету 2020 года.

Нагадаем, што ў наступным годзе чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0