Дзярждума Расіі на пасяджэнні ў чацвер прыняла ў трэцім — канчатковым — чытанні законапраект аб магчымасці адмены сумоўя для грамадзян Украіны і Беларусі пры атрыманні імі статусу носьбіта рускай мовы, піша ТАСС.

Паводле ранейшых нормаў, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць быць прызнаныя носьбітамі рускай мовы па выніках сумоўя, праведзенага з імі профільнай камісіяй. Такі статус дае магчымасць яго ўладальніку атрымаць расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Прынятым законам устанаўліваецца, што грамадзяне Беларусі і Украіны, якія свабодна валодаюць рускай мовай, пры падачы асабіста заявы аб прызнанні іх носьбітамі рускай мовы і пры наяўнасці падстаў могуць быць прызнаныя камісіяй носьбітамі рускай мовы без праходжання сумоўя.

Пад падставамі маецца на ўвазе тое, што самі заяўнікі або іх прамыя сваякі пастаянна пражываюць або раней пастаянна пражывалі на тэрыторыі РФ альбо на тэрыторыі, што адносіцца да Расійскай імперыі ці СССР у межах дзяржаўнай мяжы РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0