У Крамлі завяршыліся перамовы Пуціна з Эрдаганам, яны працягваліся больш за шэсць гадзін, паведамляе РИА Новости.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала абвастрэнне сітуацыі ў Ідлібе.

Два лідары ўзгаднілі сумесны дакумент па ўрэгуляванні ў Сірыі, яго агучылі міністры замежных спраў дзвюх краін.

Пагадненне ўключае ў сябе наступныя пункты:

  1. Спыненне ўсіх баявых дзеянняў па існуючай лініі судакранання з 6 сакавіка.
  2. Расія і Турцыя ствараюць калідор бяспекі шырынёй шэсць кіламетраў на поўнач і поўдзень ад трасы М4 у Сірыі.
  3. Расія і Турцыя з 15 сакавіка пачынаюць сумеснае патруляванне ўздоўж трасы М4.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0