Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) зафіксавала за суткі 2241 новы выпадак заражэння каранавірусам у свеце, з якіх 143 прыйшліся на Кітай, піша tass.ru.

Усяго ў свеце пацверджаныя 95333 выпадкі заражэння, з якіх 80565 — у Кітаі, а 14768 — за яго межамі. Агулам ад захворвання, выкліканага каранавірусам, памерлі 3015 чалавек у Кітаі (31 за мінулыя суткі) і 267 — па ўсім свеце (53 за суткі).

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала яе эпідэміяй з шматлікімі ачагамі і надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. За межамі Кітая больш за ўсё тых, хто заразіўся, у Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі. Усяго ж выпадкі заражэння былі выяўлены больш чым у 70 краінах, у тым ліку ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0