Абмежаванні ўводзяцца з-за правядзення 8 сакавіка «Прыгожага забегу», паведамляе БелТА.

Пяць тысяч удзельніц з 85 гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Венгрыі, Ізраіля, Швецыі прабягуць 2 км або 5 км на выбар.

Рух усіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці будзе забаронены ад 07.00 да 15.00 на ўчастку ад вуліцы Маскоўскай да вуліцы Свярдлова. Ад 11.30 да 14.00 рух закрыюць па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0