У чацвер у Вільні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прыняў беларускую пісьменніцу, нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.

«Я захапляюся працай Святланы Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў Беларусі, і сёння ў мяне была магчымасць пазнаёміцца з ёй асабіста, — напісаў Наўседа ў сваім інстаграме. — Творы С. Алексіевіч заклікаюць пераацэньваць балючыя гістарычныя ўрокі і вучыцца на іх. Гісторыі скалечаных чалавечых лёсаў на постсавецкай прасторы нагадваюць пра небяспеку ядзернай энергетыкі, якая выкарыстоўваецца ў геапалітычных мэтах».

«Сучасны Чарнобыль — Астравецкая АЭС — знаходзіцца побач з Літвой. Гэта пагроза не толькі Літве, але і Еўрасаюзу ў цэлым. Кніга Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» — гэта звон трывогі для суседніх з Астравецкай АЭС дзяржаў. Мы павінны зрабіць усё, каб каму-небудзь не давялося пісаць хроніку «Астравецкая малітва», — рэзюмаваў Наўседа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0