БелТА

БелТА

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 млрд 804,9 млн даляраў ЗША (у эквіваленце).

За люты 2020 года ЗВР знізіліся на 438,2 млн. даляраў ЗША (на 4,7 працэнта) пасля зніжэння ў студзені на 150,4 млн. даляраў ЗША (на 1,6 працэнта).

Зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем ўрадам і Нацбанкам замежных і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 383,5 млн. даляраў ЗША, а таксама продажам Нацбанкам замежнай валюты на таргах.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намініраваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0