Дзяржнафтакампанія Азербайджана (SOCAR) адправіла з турэцкага порта Джэйхан першую танкерную партыю нафты для Беларусі аб'ёмам 90 тыс. тон. Пра гэта паведаміў ТАСС у пятніцу намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі Ібрагім Ахмедаў.

«Учора ўвечары з порта Джэйхан адпраўлена першая партыя нафты для Беларусі аб'ёмам 90 тыс. тон», — сказаў прадстаўнік SOCAR.

Ахмедаў адзначыў, што другую партыю нафты плануецца адправіць арыенціровачна 20 сакавіка з грузінскага порта Супса. Яе аб'ём складзе 85 тыс. тон.

У канцы лютага «Белнафтахім» паведаміў аб заключэнні з SOCAR здзелкі на пастаўку двух танкераў нафты агульным аб'ёмам 160 тыс. тон. У канцэрне ўдакладнілі, што сыравіну пачнуць пастаўляць па нафтаправодзе Адэса — Броды ў сакавіку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна