Дэпартамент здароўя Эстоніі ў чацвер выявіў заражэнне каранавірусам яшчэ ў двух жыхароў Таліна, якія прыляцелі 29 лютага з Бергама. Зараз абодва інфікаваныя знаходзяцца на хатнім лячэнні, паведамляе Delfi.ee.

Такім чынам колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Эстоніі вырасла да 5. У чацвер, 5 сакавіка, высветлілася, што захварэў чалавек сярэдняга ўзросту, які вылецеў з Бергама ў Талін 29 лютага, а таксама малады чалавек (каля 25 гадоў), які ляцеў у той жа дзень з Бергама ў Рыгу, а затым адправіўся ў Эстонію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0