Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагон вышэйшага афіцэрскага складу назваў самую прыемную прэзідэнцкую місію, паведамляе БелТА.
«Мабыць, самая прыемная прэзідэнцкая місія — уручаць ўзнагароды заслужаным людзям. Быць сярод тых, хто штодзённай працай робіць Беларусь больш моцнай і больш прыгожай, а жыццё беларусаў — бяспечнейшым і багацейшым», — прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Цырымонія традыцыйна праводзіцца напярэдадні Дня жанчын. Для ўручэння ўзнагарод і пагон запрошаны больш за 30 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі арміі і іншых сілавых структур, заслужаныя дзеячы розных сфер, шматдзетныя маці.





