Рух па мосце на вуліцы Чыгуначнай хацелі адкрыць 6 сакавіка: раней запланаванага на два з паловай месяцы. Але ў апошнія два дні надвор'е сапсавалася і ўнесла ў працу свае карэктывы, таму адкрыццё руху транспарту ссунулі на два дні, піша Tut.by.

— Мы вельмі стараліся. Гэта падарунак ад мужчын ўсім жанчынам да 8 Сакавіка, — сказаў Аляксандр Ярошык. — Для таго каб пусціць рух па пуцеправодзе, нам засталося абкласці верхні пласт асфальту і нанесці разметку. Але будуць яшчэ выхады на праезную частку для даробкі дэфармацыйных швоў і праца з кантактнай сеткай чыгункі і тралейбусаў.

Нагадаем, пуцеправод на вуліцы Чыгуначнай, пабудаваны ў 1950-я, у мінулым годзе было вырашана цалкам абнавіць у сувязі з нездавальняючым станам бэлек. Летам мост зачынілі на рэканструкцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0