У 1980-я на вуліцы Валадарскага ў Мінску пабудавалі вылічальны цэнтр МУС (пасля — Экспертна-крыміналістычны цэнтр МУС). Цяпер тут знаходзіцца Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Шэры гмах навісаў над горадам, ён заслужана трапіў у спіс будынкаў, якія парушаюць гармонію гістарычнага цэнтра Мінска.
фота за 2013 год
Летась было вырашана зрабіць фасад будынка больш сучасным, прымацаваць алюмініевыя фасадныя касеты белага і блакітнага колераў.
Асабліва ярка блакітны будынак глядзіцца, калі на яго трапляюць сонечныя прамяні.





