У Ватыкане быў выяўлены першы выпадак заражэння каранавірусам, паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка службы друку Святога прастола Матэа Бруні.
Асоба захварэлага пакуль не раскрываецца. Вядома, што праца ў папскім горадзе-дзяржаве была прыпыненая для санітарнай апрацоўкі памяшканняў.
Усяго ў свеце зафіксавана больш за 98 тысяч хворых. Пры гэтым змаглі выздаравець 54 994 чалавекі, а памерлі — 3 368.





