З 21:00 9 сакавіка па 18:00 10 сакавіка ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ будуць недаступныя асобныя аперацыі, а таксама магчымыя перабоі ў працы некаторых сэрвісаў і паслуг, паведамляецца на сайце кампаніі.
У гэты перыяд будуць недаступныя:
— дадаванне/выдаленне паслуг;
— аплата паслуг;
— блакіроўка/разблакіроўка нумару;
— змена тарыфнага плана;
— тарыфікацыя паслуг (у тым ліку ў роўмінгу);
— інфармацыя пра баланс;
— плацежныя сэрвісы: мабільны дадатак МТС Грошы і сайт dengi.mts.by, а таксама магчымыя цяжкасці ў працы карты МТС Грошы;
— дадатак Мой МТС і некаторыя сэрвісы (МТС Music, МТС Кнігі, МТС Прэса і інш.);
— продаж абсталявання ў салонах сувязі.
Здзяйсняць званкі і карыстацца інтэрнэтам абаненты змогуць у звычайным рэжыме.





