Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць «ілжывай надзеяй» тое, што эпідэмія COVID-19 будзе сезоннай і знікне летам, як грып, перадае CNBC.
Фотаздымак Надзеі Бужан.
Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.
«Мы павінны зыходзіць з дапушчэння, што вірус захавае здольнасць распаўсюджвацца. Гэта ілжывая надзея — лічыць, што ён знікне, як грып», — заявіў Раян.





