У Гродне легкавік выехаў на пераход з людзьмі, пацярпела дзяўчына, паведамляе ДАІ.

Аварыя адбылася сёння раніцай на вуліцы Стэфана Баторыя. Вадзіцель «Кіа» выехала з вуліцы Парыжскай Камуны. У гэты час на рэгуляваным пераходзе для аўто загарэўся чырвоны сігнал святлафора.

Аднак аўтамабіль не спыніўся, а працягнуў рух. У гэты момант дарогу пачалі пераходзіць адразу 5 пешаходаў. У выніку машына збіла 29-гадовую дзяўчыну, якая сур'ёзных траўмаў не атрымала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?