Планавая афарбоўка ваз на пр. Незалежнасці пройдзе гэтай вясной пры ўсталяванні спрыяльнага надвор'я. Пра гэта, як пішуць «Мінск-навіны», распавёў падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

— Міністэрствам культуры РБ вызначана адценне, яго і будзе выкарыстоўваць «Гаррамаўтадар» пры выкананні работ, — сказаў А. Дараховіч.

Нагадаем, у 2018 г. вазы пафарбавалі ў ярка-жоўты колер, у некаторых гараджан такое рашэнне выклікала пратэст. Дарэчы, жоўтымі гэтыя элементы тады сталі не ўпершыню. У гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы на старыя панарамы на Яндэкс.Картах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0