president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі занепакоены намаганнямі французскага лідара Эмануэля Макрона па аднаўленні адносінаў з Расіяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Guardian.
Ён абвінаваціў Макрона ў гульні на два фронты.
Для Зяленскага важна, каб заходнія лідары аказвалі ціск на Пуціна, аднак ён не адчувае гэтага з боку Макрона.
Раней Макрон апісаў два сцэнары ўзаемадзеяння еўрапейскіх краін з Расіяй. У першую чаргу, паводле яго слоў, Еўропа здольная дзейнічаць у адносінах з Расіяй «яшчэ больш жорстка» і нарошчваць супраць яе ціск. З іншага боку, у еўрапейскіх лідараў ёсць магчымасць пашырыць стратэгічны дыялог з Масквой, не адыходзячы ад сваіх каштоўнасцяў і захаваўшы ўплыў.





